Мабільная група ў Гарадоцкім раёне
Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Штыцька Т.Ф. у складзе мабільнай групы Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта, з удзелам прадстаўніка пракуратуры Гарадоцкага раёна наведала сельскагаспадарчую арганізацыю КУСГП ім. Свярдлова.
У працэсе наведвання вывучаны пытанні, па якіх былі выяўлены адпаведныя парушэнні патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб ахове працы і выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення:
- забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;
- парушэнні патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі абсталявання на жывёлагадоўчых фермах;
- арганізацыі і правядзення працаўнікам інструктажу па ахове працы.