Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Гомелі

16.03.2023 у рамках месячніка бяспечнай працы ў арганізацыях прамысловасці Гомельскай вобласці мабільнай групай Гомельскага гарвыканкама абследаваны ААТ "8 Сакавіка", ААТ "Праца", ТАА "Праца-спецаабутак". У працы групы прыняў удзел намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Беленькі М.Ю.

Пры абследаванні вытворчых аб'ектаў выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Пасля абследавання кожнага з прадпрыемстваў прадстаўніком Дэпартамента праведзена нарада, дзе кіраўнікам і спецыялістам даведзены рэкамендацыі па ўстараненню парушэнняў, аказана метадычная дапамога па недапушчэнні недахопаў, якія вядуць да траўм на вытворчасці і пагаршаюць умовы працы.