Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Чэрыкаўскім раёне

На мінулым тыдні галоўным дзяржаўным інспектарам Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Шлынавым А.А. прыняты ўдзел у рабоце Чэрыкаўскай раённай мабільнай групы, у рамках якой наведана КСУП "Агракомплекс "Светлы".

У ходзе рабочага візіту вывучаны пытанні:

  • ачысткі тэрыторый ад снега і лёду з прымяненнем супрацьгалалёдных матэрыялаў, бяспечнай эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў у зімовы перыяд;
  • наяўнасці ахоўных агародж рухомых частак сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання;
  • праходжання вадзіцелямі аўтамабіляў перадрэйсавага медыцынскага агляду;
  • своечасовасці праходжання інструктажоў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, медыцынскіх аглядаў;
  • забеспячэння і прымянення работнікамі сродкаў індывідуальнай аховы.

Па выніках наведвання растлумачаны асноўныя спосабы і прыёмы бяспечнага выканання работ, выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.

  • Яндекс.Метрика