Мабільная група ў Барысаўскім раёне
25.01.2023 намеснікам начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Касцюковым А.Р. прыняты ўдзел у рабоце мабільнай групы Барысаўскага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні захавання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці Барысаўскага раёна.
Ажыццёўлены выезд на будаўнічы аб'ект «Шматкватэрны жылы дом (паводле генплана №11) у мікрараёне «Лядзішча-2 а г. Барысаве».
У час выезду Касцюкоў А.Р. звярнуў увагу на бяспечнае выкананне будаўнічых работ, прымяненне працуючымі сродкаў індывідуальнай абароны і на спраўнасць ручной слясарнай прылады.
Па выніках работы мабільнай групы будуць выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.