Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў Бабруйскім раёне

20.01.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Бабруйскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Рыбакова Л.У. прыняла ўдзел у працы мабільнай групы Бабруйскага райвыканкама.

У ходзе рабочага візіту прадстаўніком Дэпартамента ўказана на парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія дапускаюцца, а менавіта:

  • не прымяненне работнікамі сродкаў індывідуальнай аховы;
  • не правядзенне агляду работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага стану;
  • неажыццяўленне штодзённага кантролю на працоўных месцах непасрэдным кіраўніком;
  • парушэнні ў арганізацыі працоўных месцаў, загрувашчванне праходаў і праездаў;
  • парушэнне ва ўтрыманні тэрыторыі ў зімовы перыяд, неправядзенне супрацьгалалёдных мерапрыемстваў;
  • парушэнне пры складаванні матэрыялаў і гатовай прадукцыі.

Па выніках работы мабільнай групы кіраўнікам арганізацыі выдадзены рэкамендацыі аб устараненні ўстаноўленых парушэнняў.