Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Баранавіцкага райвыканкама

Намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Быкаўчанка А.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Баранавіцкага райвыканкама па аказанні метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў. У рамках правядзення мабільнай групы наведаны студэнцкія атрады ў прымаючай арганізацыі ААТ «Агракамбінат «Мір».

Прадстаўніком Дэпартамента вывучаны ўмовы захавання працоўных правоў і патрабаванняў бяспекі пры арганізацыі працы моладзі, якая выказала жаданне ў вольны ад вучобы час удзельнічаць у вытворчай дзейнасці ў складзе студэнцкага атрада ў арганізацыі Баранавіцкага раёна. Выяўлена парушэнне ў частцы непрымянення СІЗ байцамі студэнцкага атрада.

У ходзе мабільнай групы Быкаўчанка Яўген Аляксандравіч праінфармаваў працуючых, удзельнікаў студэнцкіх атрадаў:

- аб патрабаваннях па ахове працы пры вядзенні тэхналагічных працэсаў, эксплуатацыі абсталявання;

- аб бяспецы, пры выкананні работ пры сушцы прадукцыі раслінаводства;

- аб асаблівасцях, пры прыцягненні да работ асоб, якія не дасягнулі 18 гадовага ўзросту;

- аб адказнасці за парушэнне патрабаванняў па ахове працы;

- аб недапушчэнні парушэнняў патрабаванняў бяспекі працы непаўналетніх працуючых.

Па выніках работы выдадзены рэкамендацыі па ўстараненні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.