Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Светлагорскага райвыканкама

11.06.2024 намеснік начальніка Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Валерый Любагошчаў прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Светлагорскага райвыканкама, якая наведала Светлагорскі раён газазабеспячэння філіяла “Жлобінскае вытворчыя ўпраўленне” РВУП “Гомельаблгаз”.

У час выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы:

-допуску работнікаў да выканання работ без сродкаў індывідуальнай абароны

-арганізацыі працоўных месцаў

-ужыванні пад'ёмна-транспартнага абсталявання

-складавання сыравіны і гатовай прадукцыі.

З работнікамі і службовымі асобамі арганізацый праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, а таксама Валерый Любагошчаў расказаў аб наступствах дапускаемых парушэнняў і прывёў прыклады няшчасных выпадкаў.