Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Шаркаўшчынскага райвыканкама

У рамках месячніка бяспекі працы, які праводзіцца ў Віцебскай вобласці, пры правядзенні веснавых палявых работ дзяржаўным інспектарам Глыбоцкага міжраённага аддзела Дулінец С.Ф. прыняты ўдзел у рабоце мабільнай групы Шаркаўшчынскага райвыканкама з наведваннем КУП(СМ)П ім. Маркава Шаркаўшчынскага раёна.

У ходзе наведвання рамонтнай майстэрні, дзе праводзіцца падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да пасяўных работ, выяўлены асобныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, сярод якіх:

- дапускаецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі з парушэннем патрабаванняў аховы працы;

- дапускаецца эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі без ахоўных агародж карданных перадач;

- дапускаюцца работнікі да выканання работ без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы.

Акрамя таго, дзяржінспектарам была звернута асабліва ўвага на неабходнасць выканання патрабаванняў заканадаўства, у частцы абавязковага захавання парадак выпуску тэхнікі на лінію і адпаведнасць яго патрабаванням дзейнага заканадаўства і парадку правядзення перадрэйсавага медыцынскага агляду;

Па выніках наведвання кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў. Са службовымі асобамі і работнікамі прадпрыемства праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ.