Мабільная група Полацкага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Грусцоў У.П. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Полацкага райвыканкама ў рамках месячніка па забеспячэнні бяспечных умоў працы пры выкананні работы студэнцкімі атрадамі. У ходзе наведвання арганізацый прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў заканадаўства аб ахове працы:
- інструктажы па ахове працы і праверка ведаў па пытаннях аховы працы праводзяцца фармальна;
- працуючыя, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі студэнцкіх атрадаў, забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны не ў поўным аб'ёме.
Па выніках прафілактычных мерапрыемстваў выдадзены рэкамендацыі службовым асобам арганізацый на ліквідацыю выяўленых парушэнняў. З працуючымі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі студэнцкіх атрадаў, праведзены прафілактычныя гутаркі аб захаванні патрабаванняў ахове працы пры выкананні работ, даручаных наймальнікам.