Мабільная група Полацкага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Грусцоў У.П. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Полацкага райвыканкама, падчас якой былі абследаваны сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна.
Дзяржінспектарам працы вывучаны пытанні выканання патрабаванняў па ахове працы, вызначаныя Правіламі па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках, зацверджаныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь 05.05.2022 №29/44, і іншых заканадаўчых актаў па ахове працы:
- пры выкананні работ па рамонце сельгасмашын па-за агляднай канавай (эстакад) работнікі не забяспечаны спецыяльнымі насціламі (ляжакамі), работы выконваюцца работнікам лежачы на падлозе або зямлі;
- пры перапынку ў рабоце электрамеханічны інструмент не адключаецца ад электрасеткі, прымяняецца дапаможнае электрычнае абсталяванне, маючае дэфекты;
- пры рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі не прымяняюцца стацыянарныя падстаўкі (казёлкі), прымяняюцца выпадковыя прадметы;
- допуск работнікаў да выканання работ без навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверка ведаў па пытаннях аховы працы;
- працуючыя пры выкананні работ у шкодных і (або) небяспечных умовах працы або на работах, дзе ёсць неабходнасць у прафесійным адборы, не праходзяць абавязковыя (папярэднія і перыядычныя) медыцынскія агляды;
- не ажыццяўляецца кантроль за выкананнем патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыі.
Па выніках наведвання арганізацый АПК, кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыі выяўленых парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, праведзена сустрэча з працуючымі сельгаспрадпрыемстваў.