Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Кастрычніцкага райвыканкама

09.10.2026 намеснік начальніка Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Валерый Любагошчаў, прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Кастрычніцкага райвыканкама па аказанні метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы ў арганізацыях Кастрычніцкага раёна, якая наведала машынна-трактарны парк сельскагаспадарчай арганізацыі раёна.

Падчас выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы пры:

  • арганізацыі і правядзенні работ па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі;
  • эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання;
  • выкананні работ работнікамі без сродкаў індывідуальнай абароны;
  • арганізацыі працоўных месцаў.

З работнікамі і службовымі асобамі арганізацыі праведзена вытворчая нарада па выкананні заканадаўства аб ахове працы, а таксама Валерый Любагошчаў распавёў аб наступствах дапускаемых парушэнняў і прывёў прыклады няшчасных выпадкаў.