Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Наваполацкага гарвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Грусцоў Віктар Пятровіч прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Наваполацкага гарвыканкама. Члены мабільнай групы наведалі ААТ "Вымяральнік", Наваполацкае КУП "ЖРЭА", у ходзе рэйду былі абследаваны рабочыя месцы на вытворчых участках і ў памяшканнях арганізацый, станцыя тэхабслугоўвання. Па выніках абследавання кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне наступных парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы:

- кантроль за выкананнем патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыі не ажыццяўляецца;

- работнікамі, якія выконваюць работы на СТА не прымяняюцца СІЗ (спецавопратка, акуляры і інш.);

- у структурных падраздзяленнях адсутнічаюць часопісы рэгістрацыі інструктажоў па АД;

- ужывальны электраінструмент, не праходзіць паверку;

- не створаны санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў (адсутнічаюць бытавыя памяшканні і месцы прыёму ежы);

- не праведзена пазачарговая праверка ведаў па пытаннях аховы працы ў кіраўнікоў і спецыялістаў (у абавязкі якіх уваходзіць выкананне патрабаванняў дадзеных норм) у сувязі з прыняццем новай рэдакцыі НПА (пасля ўступлення ў сілу Правілаў па ахове працы пры эксплуатацыі аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту, зацверджаных пастановай) Мінпрацы і сацабароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2022 г. № 78/104 праверка ведаў не праводзілася) і інш.


  • Яндекс.Метрика