Мабільная група Навагрудскага раёна
З мэтай павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў рамках месячніка бяспекі пры правядзенні работ па нарыхтоўцы кукурузы начальнік Навагрудскага МРА Стромскі І.С. у складзе мабільнай групы сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама і РайЦГЭ наведаў сельскагаспадарчыя арганізацыі Навагрудскага раёна. Пры абследаванні асаблівая ўвага ўдзялялася захаванню норм заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі аўтатрактарнай і агрэгатаванай тэхнікі, забеспячэнню і выкарыстанню работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, захаванню норм бяспекі пры правядзенні работ па рамонце аўтатрактарнай тэхнікі, удзялялася ўвага арганізацыі адпачынку і харчавання работнікаў. З работнікамі арганізацый на працоўных месцах і ў месцах правядзення работ праведзены тлумачальныя гутаркі, службовым асобам указана на недапушчэнне парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Па выніках маніторынгу падрыхтаваны рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых недахопаў.