Мабільная група Навагрудскага райвыканкама
З мэтай павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў ходзе правядзення пасяўной кампаніі начальнік Навагрудскага МРА Стромскі I.С. 08.04.2025 у складзе мабільнай групы Навагрудскага райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама і РайЦГЭ наведаў сельскагаспадарчыя арганізацыі Навагрудскага раёна.
Пры абследаванні асаблівая ўвага надавалася захаванню норм заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі аўтатрактарнай і агрэгатуемай тэхнікі, забеспячэнню і выкарыстанню работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, захаванню норм бяспекі пры правядзенні работ па рамонце аўтатрактарнай тэхнікі, надавалася ўвага арганізацыi адпачынку і харчавання работнікаў. З работнікамі арганізацый на працоўных месцах і ў месцах правядзення работ праведзены тлумачальныя гутаркі, службовым асобам паказана на недапушчэнні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Па выніках маніторынгу падрыхтаваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў.