Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Маларыцкага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кошко А.В. прыняў удзел у працы мабільнай групы Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта.

У выніку абследавання аб'екта будаўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства "Палессежылбуд" выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў па ахове працы:

  • выкананне работ на вышыні без нарадаў-допускаў;
  • ня прымяненне работнікамі выдадзеных ахоўных паясоў пры працы на вышыні;
  • адсутнасць акта прыёмкі лясоў камісіяй, вышыня якіх больш 4м.;
  • адсутнасць праекта вытворчасці работ;
  • адсутнасць суцэльных насцілаў на тэхналагічных праёмах у перакрыццях;
  • адсутнасць агародж перападаў па вышыні;
  • выкарыстанне ахоўных касак, ня зашпіленых на падбародкавыя рамяні;
  • эксплуатацыя прыстаўных драўляных усходаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Праведзена тлумачальная работа са службовымі асобамі і рабочымі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і недапушчэння парушэнняў правілаў па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ.