Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта

Намеснікам начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Пашкевічам А.I. ажыццёўлены выезд у складзе мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі па пытаннях забеспячэння выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта ў ААТ «Мядзелаграсэрвіс», ТАА «Нарачанская Ніва-2004», ААТ «Свір-Агра», ААТ «Занарачанскі».

У ходзе рэйду мабільнай групы вывучаны пытанні:

- парадку бяспечнага выканання рамонту сельскагаспадарчых машын;

- абсталяванне завальных ям зернесушыльных комплексаў металічнымі ахоўнымі рашоткамі, якія выключаюць магчымасць падзення ў іх працуючых;

- бяспечнай эксплуатацыі станкоў, абсталявання;

- забеспячэння работнікаў неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны;

- парадку правядзення інструктажоў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

Пры наведванні арганізацый рэкамендавана не дапускаць да працы 3 чалавекі (не прымяняюць сродкі індывідуальнай абароны).

Па выніках працы мабільнай групы, Пашкевічам А.I. дадзены тлумачэнні службовым асобам і работнікам арганізацыі па патрабаванням бяспекі працы пры выкананні ўборачных работ.

Кіраўнікам арганізацыі выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў.