Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Лёзненскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Беразяк А.Р., у рамках правядзення месячніка па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ у арганізацыях аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Лёзненскага райвыканкама.

Мабільнай групай абследаваны сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна і вывучаны пытанні выканання патрабаванняў па ахове працы, вызначаныя Правіламі па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках, зацв. пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь 05.05.2022 №29/44, пры падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі і прадукцыі раслінаводства да пасяўной кампаніі, а менавіта:

  • умовы працы і ахова працы на працоўных месцах;
  • выкананне патрабавання па ахове працы пры правядзенні перадпасяўной апрацоўкі насення (пасадачнага матэрыялу, іх захоўванне);
  • выкананне патрабаванняў па ахове працы пры абслугоўванні і рамонце сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў;
  • выкананне патрабавання па ахове працы пры вядзенні тэхналагічных працэсаў, эксплуатацыі абсталявання;
  • забеспячэнне працуючых сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны;
  • парадак допуску да работ працуючых (правядзенне інструктажоў і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы);
  • праходжанне абавязковых медыцынскіх аглядаў.

Па выніках наведвання арганізацый АПК, кіраўнікам арганізацый выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыі выяўленых парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, праведзена сустрэча з працуючымі сельгаспрадпрыемстваў.