Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Ляхавіцкага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар працы Баранавіцкага міжраённага аддзела Туцін С.А. прыняў удзел у працы мабільнай групы Ляхавіцкага райвыканкама. У выніку рэйду наведалі структурныя падраздзяленні ААТ «Ляхавіцкі льнозавод».

Падчас выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў па ахове працы і ўказаў службовым асобам на:

  • бяспечнае правядзенне работ пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі;
  • бяспечную эксплуатацыю электрамеханічнага інструмента;
  • допуск працуючых да працы без прымянення СIА (спецабутку);
  • своечасовае правядзенне інструктажоў па ахове працы;
  • бяспечную эксплуатацыю станкоў, абсталявання, будынкаў і збудаванняў, тэрыторыі.

У завяршэнні галоўны дзяржаўны інспектар правёў прафілактычную гутарку з работнікамі прадпрыемства, і адказаў на пытанні.

Пасля наведвання арганізацыі дзяржаўным інспектарам працы накіравана інфармацыя ў Ляхавіцкі райвыканкам аб выяўленых парушэннях для ўключэння ў рэкамендацыі мабільнай групы.