Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Кармянскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзяніс Кізюн прыняў удзел у працы мабільнай групы Кармянскага райвыканкама.

Мабільнай групай былі наведаны зернесушыльныя комплексы КСУП «Лепешынскі». Пры наведванні гэтых аб'ектаў была нададзена ўвага працы студэнцкіх атрадаў.

Па выніках працы мабільнай групы былі ўстаноўлены парушэнні заканадаўства аб ахове працы:

  • члены студэнцкага атрада не ў поўнай меры забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны;
  • на цецівах металічных прыстаўных усходаў адсутнічаюць надпісы з указаннем інвентарнага нумара і даты наступнага выпрабавання.

Са службовымі асобамі арганізацыі праведзены прафілактычныя гутаркі аб захаванні патрабаванняў па ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.