Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Кармянскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзяніс Кізюн, прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Кармянскага райвыканкама, якая наведала таварную ферму "Сямёнаўка" КСУП "Саўгас "Кармянскі".

У час выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы:

тэрыторыя таварнай фермы не чысціцца ад снега і лёду з ужываннем супрацьгалалёдных матэрыялаў

дапускаецца знаходжанне работнікаў за агароджамі прыямкаў гнаявых канвеераў для ажыццяўлення іх ачысткі ў працэсе работы канвеера

адсутнічаюць пераходныя масткі праз каналы гноювыдаляльных транспарцёраў

дапускаецца ўстаноўка сельскагаспадарчых ёмістасцяў і сельскагаспадарчых машын на выпадковыя прадметы замест спецыяльных падставак (казёлкаў)

адсутнічаюць ахоўныя агароджы паваротных зорачак гнойвыдаляючых транспарцёраў.

Са службовымі асобамі арганізацыі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.