Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Камянецкага раёна

Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

У ходзе работы мабільнай групы абследавана арганізацыя сельскагаспадарчага профілю.

Прадстаўніком Дэпартамента выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў частцы:

  • бяспечнай эксплуатацыі станочнага і грузападымальнага абсталявання;
  • бяспечнай эксплуатацыі падлогавага бязрэйкавага транспарту;
  • бяспечнай эксплуатацыі электрамеханічнага інструмента;
  • ажыццяўлення рамонту аўтатрактарнай тэхнікі і сельскагаспадарчых машын і інш.

Па выніках наведвання мабільнай групай кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

У завяршэнні Макарук С.М. правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, з работнікамі праведзена гутарка аб захаванні патрабаванняў па ахове працы пры выкананні работ, а таксама адказаў на пастаўленыя імі пытанні.