Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці

22.07.2024 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у працы мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала ААТ «Александрыя-Агра», ААТ «Макарава -Агра».

Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам вывучана арганізацыя работы студэнцкіх атрадаў, а таксама праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:

- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі станочнага абсталявання і ручнога электраінструмента, які выкарыстоўваецца пры рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі;

- пастаноўкі сельскагаспадарчых машын на часовае захоўванне і агрэгатаванне іх з аўтатрактарнай тэхнікай

- па адхіленні ад працы работнікаў, якія не выкарыстоўваюць выдадзеныя сродкі індывідуальнай абароны;

- парадку правядзення інструктажаў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, праходжання абавязковых медыцынскіх аглядаў і інш.

У завяршэнні інспектар правёў гутаркі з байцамі студэнцкіх атрадаў і адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.