Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Камянецкага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала УП "Камянецкая ПМК-14", прарабскі ўчастак г. Камянца філіяла КУП "Брэстаблдарбуд" "Высокаўскае ДРБУ-137" і "Пелешчанскае лясніцтва Брэсцкага лясгаса".

Падчас рэйду мабільнай групы інспектарам праведзены неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы па выяўленых парушэннях, у прыватнасці:

- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі станочнага абсталявання;

- парадку правядзення інструктажоў па ахове працы, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;

- забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі пераносных электрасвяцілень;

- забеспячэння бяспекі пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі і інш.

У завяршэнні інспектар правёў гутаркі з адказнымі службовымі асобамі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.