Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Гарадоцкага райвыканкама

У рамках месячніка бяспекі працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы траў і ўборцы кармавых культур дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Штыцька Т.Ф. у складзе мабільнай групы Гарадоцкага райвыканкама прыняла ўдзел у працы мабільнай групы з наведваннем філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага унітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «Дзецкасельскі - Гарадок».

У ходзе наведвання вывучаны пытанні выканання заканадаўства па ахове працы пры выкананні работ па нарыхтоўцы травяных кармоў, у тым ліку адпаведнасць патрабаванням бяспекі эксплуатуемай сельскагаспадарчай тэхнікі, азнаёміліся са спосабамі закладкі сіласу, аснашчэннем сельскагаспадарчых машын, задзейнічаных на шлязе сіласнай масы і адпаведнасць іх патрабаванням бяспекі, а таксама вывучаны пытанні забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы.

Са службовымі асобамі і работнікамі прадпрыемства праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ, рамонтных работ сельскагаспадарчай тэхнікі, змянення рэжыму работы ў перыяд моцнай спякоты і прыняцця іншых неабходных мер, якія выключаюць прычыненне шкоды жыццю і здароўю работнікаў у перыяд моцнай спякоты.

Па выніках наведвання кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.