Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Гомельскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел у выездзе мабільнай групы Гомельскага раённага выканаўчага камітэта ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна.

У ходзе работы мабільнай групы былі выяўлены парушэнні пры выкананні рамонтных работ, пастаноўкі тэхнікі на захоўванні, правядзення інструктажоў па ахове працы і допуску работнікаў да самастойнай работы пасля праходжання стажыроўкі.

Спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў былі дадзены тлумачэнні па ўстараненню і недапушчэнні парушэнняў аховы працы.