Мабільная група Глыбоцкага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дулінец С.Ф. у складзе мабільнай групы Глыбоцкага райвыканкама наведала будаўнічы аб'ект, на якім работы выконваліся будаўнічай арганізацыяй прыватнай формы ўласнасці з г. Віцебска.
У ходзе наведвання Дулiнец С.Ф. выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў аховы працы:
- допуск да працы на будаўнічай пляцоўцы працуючых без сродкаў індывідуальнай абароны (без ахоўных касак), а работнікі якія былі ў ахоўных касках, не выкарыстоўвалі падбародкавыя рамяні;
- адсутнасць агароджы на участках з перападам па вышыні (аконны праём, размешчаны на лесвічнай пляцоўцы паміж 1-м і 2-м паверхамі мадэрнізуемага будынка, не агароджаны ахоўнай агароджай (перапад па вышыні (зачынены поліэтыленавай плёнкай);
- на эксплуатуемым на аб'екце электрамеханічным інструменце (электраміксер, электрадрэль і да т. п.), адсутнічаюць адзнакі аб тэрміне апошняй праверкі і выпрабаванні;
- электракабель, які выкарыстоўваецца для часовага электразабеспячэння электраабсталявання пракладзены па падлозе (па зямлі), не замацаваны на вышыні над працоўнымі месцамі і праходамі;
- мае месца загрувашчванне будаўнічымі матэрыяламі і адходамі праходаў да працоўных месцаў і на саміх працоўных месцах будаўнічай пляцоўкі.
Кіраўніку арганізацыі накіраваны рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў, а таксама праведзена тлумачальная работа з рабочымі па прафілактыцы і недапушчэнні парушэнняў правілаў па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ.