Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Буда-Кашалёўскага райвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Дударэнка прыняў удзел у працы мабільнай групы Буда-Кашалёўскага райвыканкама, якая наведала шэраг арганізацый, размешчаных на падведамнай тэрыторыі.

У ходзе рэйду мабільнай групы былі выяўлены недахопы пры правядзенні штодзённага кантролю за станам аховы працы на працоўных месцах.

Праведзены прафілактычныя гутаркі са службовымі асобамі арганізацый, у ходзе якіх Аляксандр Дударэнка адзначыў, што дабіцца выканання патрабаванняў па ахове працы работнікамі магчыма толькі пры пастаянным кантролі з боку службовых асоб арганізацыі, а таксама аператыўнага рэагавання на любыя парушэнні вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны.