Мабільная група Бярэзінскага райвыканкама
Галоўны дзяржінспектар Анастасія Страздэ (Барысаўскага міжраённага аддзела) сумесна з мабільнай групай Бярэзінскага райвыканкама, з мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы арганізацыям, якія прымаюць студэнцкія атрады, 17 ліпеня наведала такія арганізацыі як ДЛГУ «Бярэзінскі Лясгас», ААТ «Першамайскі», ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс».
Кіраўнікі арганізацый, у якіх працуюць навучэнцы, прадставілі ўсю неабходную дакументацыю, а таксама прадэманстравалі памяшканні для прыёму ежы і адпачынку дзяцей, санітарныя пакоі.
Выяўленыя парушэнні ў ААТ «Першамайскі», ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс» звязаныя з не забеспячэннем навучэнцаў сродкамі індывідуальнай абароны ў поўным аб'ёме.