Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група Баранавіцкага гарвыканкама

Галоўны дзяржаўны інспектар Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Зубарава І.У. прыняла ўдзел у працы мабільнай групы Баранавіцкага гарвыканкама.

Падчас выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіла шэраг парушэнняў па ахове працы і ўказала службовым асобам на:

- допуск працуючых да працы без прымянення сродкаў індывідуальнай абароны (спецабутку);

- бяспечную эксплуатацыю электрамеханічнай прыладай;

- выкарыстанне прыстаўных усходаў (драбінкі) без указання на яе цецівах даты наступнага выпрабавання, прыналежнасці структурнаму падпадзяленню;

- санітарна-бытавому забеспячэнню для працуючых;

- адказнасць за своечасовы агляд і рамонт падлогавага бязрэйкавага транспарту, грузавых калясак;

- ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы работнікамі;

- абсталяванне аптэчак першай дапамогі ўніверсальнай з наборам неабходных лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, якія адпавядаюць пераліку ўкладанняў.

Праведзена прафілактычная гутарка з работнікамі, накіраваная на папярэджанне вытворчага траўматызму пры выкананні работ (прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў у іншых арганізацыях пры невыкананні патрабаванняў бяспекі працы).

Па выніках работы выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.