Мабільная група адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў прыняў удзел у працы мабільнай групы адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля.
У час выезду прадстаўнік Дэпартамента выявіў шэраг парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, у тым ліку ў частцы:
эксплуатацыі дрэваапрацоўчага і металаапрацоўчага абсталявання
эксплуатацыі падлогавага бязрэйкавага транспарту і грузавых калясак
эксплуатацыі самаробнай ручной слясарнай прылады
эксплуатацыі няспраўных прыстаўных металічных усходаў
абазначаных праездаў для руху транспартных сродкаў і пешаходных дарожак на тэрыторыях арганізацый.
Фактаў знаходжання працаўнікоў у стане алкагольнага ап'янення не выяўлена.
Са службовымі асобамі арганізацый праведзены гутаркі, накіраваныя на недапушчэнне парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Адзначаныя парушэнні ў выглядзе рэкамендацый з тэрмінамі ўстаранення будуць накіраваны кіраўнікам арганізацый.