Мабільная група адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля
12.07.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у працы мабільнай групы адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля, якая наведала вытворчую базу філіяла "Гомельскія цеплавыя сеткі" РУП "Гомельэнерга".
Падчас выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага службовых асоб:
на бяспечнае выкананне работ пры эксплуатацыі металаапрацоўчага абсталявання,
на бяспеку працы пры эксплуатацыі ручных грузапад'ёмных механізмаў,
на вядзенне дакументацыі па ахове працы.
Са службовымі асобамі і работнікамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні патрабаванняў па ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.