Мабільная група Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска
Галоўны дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Беразяк А.Р., у рамках “Месячніка бяспекі пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў” прыняў удзел у працы мабільнай групы Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска, Лёзненскага райвыканкама. Мабільнай групай праведзена абследаванне і вывучэнне пытанняў патрабаванняў па ахове працы, пры арганізацыі студэнцкіх атрадаў у шэрагу прадпрыемстваў сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасці (УП "Должа-Агра", ААТ "Віцебскхлебпрам", КВУП "Кандытарская фабрыка "Віцьба"), так былі вывучаны:
умовы працы і ахова працы на працоўных месцах;
забеспячэнне ўдзельнікаў атрадаў сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны;
забеспячэнне бяспекі пры эксплуатацыі вытворчага абсталявання, утрыманне будынкаў і збудаванняў;
выкананне патрабаванняў бяспекі ў сельскай гаспадарцы пры выкананні работ у галіне жывёлагадоўлі;
забяспечанасць працуючых санітарна-бытавымі памяшканнямі;
праходжанне абавязковых медыцынскіх аглядаў;
парадак допуску да работ працуючых (правядзенне інструктажоў і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы).
У ходзе мабільнай групы, дзяржінспектар працы праінфармаваў працуючых, удзельнікаў студэнцкіх атрадаў:
- аб патрабаваннях па ахове працы пры вядзенні тэхналагічных працэсаў, эксплуатацыі абсталявання;
- аб бяспецы, пры выкананні работ у жывёлагадоўлі;
- аб асаблівасцях, пры прыцягненні да работ асоб, якія не дасягнулі 18 гадовага ўзросту;
- аб адказнасці за парушэнне патрабаванняў па ахове працы.
Па выніках наведвання арганізацыі выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў патрабаванняў па ахове працы. Большая частка выяўленых парушэнняў былі ліквідаваны падчас рэйду мабільнай групы.