Мабільная група адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Навіцкі І.У. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска, падчас якой наведаў будаўнічы аб'ект, дзе ажыццяўляў дзейнасць будаўнічы студатрад.
Пры наведванні будаб'екта вывучаны пытанні:
- правядзення членам студэнцкага атрада навучання, стажыроўкі, інструктажу, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
- азнаямленне членаў студэнцкага атрада з праектам вытворчасці работ;
- забеспячэнне членаў студэнцкага атрада сродкамі індывідуальнай абароны, прымяненне працуючымі выдадзеных сродкаў індывідуальнай абароны;
- забеспячэнне членаў студэнцкага атрада санітарна-бытавымі памяшканнямі;
- наяўнасць на аб'екце пітной вады, гарачай вады;
- наяўнасць на аб'екце аптэчкі першай дапамогі ўніверсальнай;
- ажыццяўленне кантролю з боку службовых асоб за выкананнем патрабаванняў па ахове працы на працоўных месцах;
- агароджа небяспечных зон на аб'екце і інш.
З членамі студэнцкага атрада і службовымі асобамі арганізацыі праведзена прафілактычная гутарка аб метадах і спосабах бяспечнага правядзення будаўнічых работ, магчымых наступствах пры невыкананні норм заканадаўства аб ахове працы.