Мабільная група адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля
11.04.2023 намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Беленькі М.Ю. прыняў удзел у выездзе мабільнай групы адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
Падчас мерапрыемства абследаваны арганізацыі як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці, выяўлены парушэнні патрабаванняў аховы працы пры правядзенні работ па рамонце і абслугоўванні транспартных сродкаў, пры складаванні матэрыялаў.
Падчас кожнага з наведванняў з работнікамі праведзены гутаркі аб недапушчэнні парушэнняў на працоўных месцах.