Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Мабільная група ў ПГУП «ВялесКонрад»

Паведамляем, што галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання дзеючага заканадаўства Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, якая наведала ПГУП «ВелесКонрад».

У ходзе вывучэння пытанняў па выкананні заканадаўства аб ахове працы прадстаўніком Дэпартамента выяўлены парушэнні:

- эксплуатацыі прылады ўдарнага дзеяння;

- эксплуатацыі дрэваапрацоўчага абсталявання;

- парадку забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;

- парадку праходжання абавязковых папярэдніх пры прыёме на працу і перыядычных медыцынскіх аглядаў;

- парадку распрацоўкі інструкцый па ахове працы, парадку правядзення інструктажоў па ахове працы і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.

У завяршэнні інспектар правёў гутарку з работнікамі ПГУП «ВелесКонрад» па прафілактыцы вытворчага траўматызму, адказаў на пастаўленыя імі пытанні.

  • Яндекс.Метрика