Мінскім гарадскім упраўленнем Дэпартамента адноўлены правы работніка арганізацыі нафтапрадуктазабеспячэння.
Мінскім гарадскім упраўленнем Дэпартамента адноўлены правы работніка арганізацыі нафтапрадуктазабеспячэння.
У ходзе разгляду звароту ўстаноўлена, што работнік звольнены ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння тэрміновага працоўнага дагавора.Устаноўлена, што пасля заканчэння тэрміну дзеяння тэрміновага працоўнага дагавора працоўныя адносіны з работнікам фактычна прадоўжаны, аднак тэрмін дзеяння працоўнага дагавора не прадоўжаны, новы працоўны дагавор не заключаны.
Упраўленне прыйшло да высновы аб неправамернасці звальнення дадзенага работніка ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння тэрміновага працоўнага дагавора.
З мэтай недапушчэння далейшых парушэнняў заканадаўства аб працы ў арганізацыю накіраваны інфармацыйны ліст з указаннем выяўленых парушэнняў і прапановай прыняць меры па ўстараненню і недапушчэнню такіх парушэнняў у далейшым. Разгледзеўшы ўказаны ліст, наймальнік прыняў рашэнне аб аднаўленні на працы неправамерна звольненага работніка. Правы работніка адноўлены.