Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Міжведамасная працоўная група Гомельскага аблвыканкама

У рамках праводзімай з 14 па 20 ліпеня 2025 года ў Гомельскай вобласці «Тыдня нулявога траўматызму» галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Дударэнка прыняў удзел у працы міжведамаснай рабочай групы Гомельскага аблвыканкама па вывучэнні выканання ў рэгіёнах вобласці патрабаванняў Дырэктывы № 1.

Так 15 ліпеня 2025 года рабочая група наведала шэраг прадпрыемстваў на тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці і вывучыла арганізацыю працы студэнцкіх атрадаў, умовы працы ў арганізацыях нафтавай прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадарак.

Аказана кансультатыўная дапамога ў вядзенні дакументацыі па ахове працы, праведзены кантроль фізічнага стану работнікаў.

На ўсіх наведаных прадпрыемствах адзначана сістэмная, наладжаная праца праводзіцца на рэгулярнай аснове. Грубых парушэнняў і заўваг у захаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны не выяўлена. Прапановы па паляпшэнню работы па ахове працы накіраваны ў арганізацыі ў выглядзе рэкамендацый.