Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Міжрэгіянальны семінар у г. Полацк

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню аховы працы ў г. Полацку на мінулым тыдні праведзены міжрэгіянальны семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы і пенсіённым забеспячэнні, атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Полацкі райвыканкам. На семінары прысутнічалі спецыялісты па ахове працы і па кадрах арганізацый Полацкага, Верхнядзвінскага, Расонскага раёнаў і горада Наваполацк у колькасці больш за 120 чалавек.

У семінары прыняла ўдзел галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Жыжова А.У.

У сваім дакладзе інспектар праінфармавала ўдзельнікаў семінара аб стане вытворчага траўматызму ў Віцебскай вобласці ў першым квартале 2023 года, звярнула ўвагу на асноўныя прычыны і тыповыя парушэнні, якія прывялі да траўміравання работнікаў, азнаёміла са зменамі, унесенымі ў прававыя акты ў 2022-2023 гадах.