Міжраённы семінар у Магілёўскім раёне
24.02.2023 у адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны", зацверджаным рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 28.11.92-22. на базе машыннага двара ААТ "Палыкавічы" Магілёўскага раёна з удзелам прадстаўніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прайшоў міжраённы семінар па пытаннях выканання патрабаванняў заканадаўства ў частцы кантролю вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў перад пачаткам рабочай змены і выпуску на лінію сельскагаспадарчых машын, трактарнай тэхнікі для адказных спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўскага раёна.
На семінары кіраўнікам і спецыялістам сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўскага раёна на практыцы быў прадстаўлены працэс выпуску на лінію аўтатрактарнай тэхнікі, а таксама агучаны асноўныя патрабаванні па ахове працы пры выкананні работ па рамонце і эксплуатацыі аўтатрактарнай тэхнікі.