Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Міжраённы практычны семінар па пытаннях заканадаўства аб ахове працы

19.07.2024 першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Малахаў Д.У., у рамках выканання плана мерапрыемстваў па правядзенні Года бяспечнай працы ў будаўніцтве ў 2024 годзе, а таксама рэалізацыі рашэння Магілёўскага аблвыканкама ад 30.11.2023 № 50-4, прыняў удзел у правядзенні міжраённага практычнага семінара па пытаннях заканадаўства аб ахове працы для кіраўнікоў і спецыялістаў будаўнічых арганізацый Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў на базе будаўнічага аб'екта: «60-кватэрны жылы дом па вул. Камсамольскай у г. Касцюковічы «3-я чарга будаўніцтва 20 кватэр», генеральны падрадчык – ГУКДСП «Касцюковіцкая ПМК № 260».

Удзельнікі семінара на практыцы вывучылі патрабаванні па ахове працы пры арганізацыі будаўнічай пляцоўкі, правядзенні земляных і агнявых работ, работ на вышыні, у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў падмашчвання (рыштаванняў, лясоў, лесвіц), забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў, падрыхтоўцы работнікаў па пытаннях аховы працы, допуску да самастойнай работы, правядзення работнікам абавязковых медыцынскіх аглядаў, аглядаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення.