Месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў Віцебскай вобласці
На тэрыторыі Віцебскай вобласці распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама аб'яўлены Месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ. Дзяржінспектары Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні месячніка.
27 сакавіка 2023 года намеснік начальніка Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Галавачоў М.В. у рамках месячніка, у ходзе рэйду мабільнай групы Талачынскага райвыканкама, у мэтах аказання практычнай і метадычнай дапамогі і забеспячэння выканання заканадаўства аб ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму вывучыў умовы працы ў арганізацыях раёна: ААТ "Зорны-АГРА" і КСУП "Племянны завод Рэканструктар" .
У ходзе работы ў складзе мабільнай групы дзяржінспектарам Дэпартамента былі вывучаны наступныя пытанні: умоў працы на працоўных месцах, санітарна-бытавое забеспячэнне работнікаў, пытанні арганізацыі бяспечнага правядзення рамонтных работ сельскагаспадарчай тэхнікі, стану абсталявання рамонтных майстэрняў, забеспячэння работнікаў СІЗ.
Па факце выяўленых парушэнняў выдадзены рэкамендацыі для іх аператыўнага ўстаранення. Пасля правядзення абследавання мабільнай групай намеснік начальніка Аршанскага МРА разам з прадстаўнікамі іншых наглядных органаў сустрэўся з работнікамі арганізацый і праінфармаваў іх аб тыповых парушэннях аховы працы на сельскагаспадарчых прадпрыемствах пры выкананні падрыхтоўчых работ і выкананых у ходзе вясенняй палявой кампаніі, пры рамонце, абслугоўванні і эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі.