Месячнік бяспекі пры правядзенні масавых уборачных сельскагаспадарчых работ
На мінулым тыдні ў рамках месячніка бяспекі пры правядзенні масавых уборачных сельскагаспадарчых работ галоўны дзяржаўны інспектар Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Шамолаў К.У. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Лоеўскага райвыканкама з наведваннем сельскагаспадарчай арганізацыі КСУП "Саўгас "Зара".
Па выніках абследавання Шамолавым К.В. выяўлена 20 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прапанавана забараніць адзінку абсталявання, якая стварае пагрозу жыццю і здароўю працуючых.
Па выніках работы з работнікамі арганізацыі праведзена вытворчая нарада па выкананні патрабаванняў па ахове працы.
Кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі для ўхілення выяўленых парушэнняў.