Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Месячнік бяспекі пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у арганізацыях Віцебскай вобласці

У рамках правядзення ў арганізацыях Віцебскай вобласці Месячніка бяспекі пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, зацверджанага распараджэннем старшыні Віцебскага аблвыканкама 31.05.2023 № 132р, галоўны дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дулінец. прыняла ўдзел у рабоце мабільнай групы Глыбоцкага райвыканкама па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях усіх форм уласнасці.

09.06.2023 наведаны аб'ект УП ЖКГ Глыбоцкага раёна на якім працавалі ўдзельнікі студэнцкага будаўнічага атрада "Патрыёт", прынятыя для выканання работ па праполцы і паліву кветнікаў, падмятанні тратуараў і пляцовак, зграбанні сухой травы, афарбоўцы элементаў добраўпарадкавання водаэмульсій.

Дзяржаўным інспектарам Дэпартамента звернута ўвага прадстаўнікоў УП ЖКГ Глыбоцкага раёна на абавязковае выкананне патрабаванняў па забеспячэнні аховы працы пры выкананні работ студэнцкім атрадам, а менавіта:

- стварэнню на кожным працоўным месцы здаровых і бяспечных умоў працы;

- забеспячэнню рабят сродкамі індывідуальнай абароны;

- правядзенні ім інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама папярэдняга (пры прыёме на працу) медыцынскага агляду.

Па выніках прафілактычных мерапрыемстваў УП ЖКГ Глыбоцкага раёна выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.