Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Месячнік бяспечнай працы ў будаўніцтве ў Мінску

У студзені 2024 года ў горадзе Мінску ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 28.12.1223 № 5227 праводзіўся месячнік бяспечнай працы ў будаўніцтве. У рамках правядзення месячніка дзяржаўнымі інспектарамі Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў складзе мабільных груп адміністрацый раёнаў г. Мінска і Мінгарвыканкама наведана больш за 20 будаўнічых аб'ектаў, выяўлена больш за 400 парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове. Па выніках наведванняў службовым асобам будаўнічых арганізацый указана на недапушчальнасць парушэнняў, якія ствараюць пагрозу здароўю і жыццю працуючых. Адмысловая ўвага нададзена на арганізацыю працоўных месцаў і бяспечных умоў працы пры неспрыяльных умовах надвор'я.

Па выніках праведзенага месячніка бяспечнай працы ў будаўніцтве ў адміністрацыях раёнаў г. Мінска праведзены нарады, круглыя сталы, на якіх прадстаўнікамі Мінскага гарадскога ўпраўлення агучаны асноўныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў будаўніцтве, а таксама прычыны вытворчага траўматызму на будаўнічых пляцоўках з канкрэтнымі прыкладамі.



  • Яндекс.Метрика