Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Месячнік бяспечнай працы ў будаўніцтве

05.09.2023 у рамках праводзімага абласнога мерапрыемства "Месячніка бяспечнай працы ў будаўніцтве" намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Казубоўскі А.С. прыняў удзел у працы мабільнай групы Хойніцкага райвыканкама, якая пабывала на будаўнічых аб'ектах раёна.

У ходзе выезду выяўлены парушэнні:

- работнікі не выкарыстоўваюць сродкі індывідуальнай абароны, у тым ліку страховачныя паясы, пры выкананні работы на вышыні;

- не праводзіцца агляд працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення;

- работнікі не выкарыстоўваюць ахоўныя каскі, зашпіленыя на падбародкавы рамяні;

- не на ўсіх аб'ектах ёсць медыцынская аптэчка першай медыцынскай дапамогі.

Па выніках работы мабільнай групы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых парушэнняў.