Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Месячнік бяспечнай працы ў падпарадкаваных (падведамасных) арганізацыях і арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці

05.09.2023 у рамках раённага мерапрыемства «Месячнік бяспечнай працы ў падпарадкаваных (падведамасных) арганізацыях і арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці» галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы Веткаўскага райвыканкама, якая на гэты раз наведала гандлёвы аб'ект ПГУП "Косбон" і ДУА "Няглюбскі дзіцкі сад".

У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента выяўлены 22 парушэнні патрабаванняў па ахове працы. Звернута ўвага службовых асоб на бяспеку працы ў складскіх памяшканнях, на правільную эксплуатацыю стэлажоў, на ўтрыманне ў спраўным стане падлог у памяшканнях, на прымяненне працуючымі сродкаў індывідуальнай абароны, на вядзенне дакументацыі па ахове працы ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі.

Арганізавана правядзенне агляду працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Са службовымі асобамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.