Людміла Васіленка выступіла на пасяджэнні прэзідыума Савета Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў
Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам на пасяджэнні прэзідыума Савета Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
У сваім дакладзе Васіленка Л.М. давяла да прысутных старшыняў галіновых абкамам стан вытворчага траўматызму ў Гомельскай вобласці, абставіны і прычыны няшчасных выпадкаў, з акцэнтам на галіны, дзе дапушчаны рост траўміраваных, і дзе пацярпелыя ў момант траўмаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.