Лепшыя па ахове працы
28.07.2023 начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Жулеў Я.У. уручыў падзяку дырэктару Дэпартамента вядучаму інжынеру па ахове працы ААТ "Віцебскі завод трактарных запчастак" Бутаровічу Леаніду Канстанцінавічу.
Бутаровіч Л.К. у сістэме аховы працы працуе з 1984 года. Валодае вялікім вопытам работы, спецыяліст высокага ўзроўню, прынцыповы ў адстойванні прафесійных ведаў.
Па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, ААТ "Віцебскі завод трактарных запчастак" двойчы займаў першае месца ў гарадскім конкурсе і адзін раз у абласным конкурсе.
За 23 гады працы вядучым інжынерам у арганізацыі не зарэгістравана ніводнага няшчаснага выпадку, які прывёў да цяжкіх вытворчых траўм.
Прадстаўнік Дэпартамента Жулеў Я.У. падзякаваў увесь калектыў за выкананне трубаванняў заканадаўства па ахове працы.