Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Курсы кіраўнікоў арганізацый вытворчай сферы раёнаў Магілёўскай вобласці

Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы арганізавана правядзенне аднадзённых навучальных курсаў па пытаннях рэалізацыі заканадаўства аб працы і аб ахове працы для кіраўнікоў арганізацый вытворчай сферы раёнаў Магілёўскай вобласці.

Галоўнымі дзяржаўнымі інспектарамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Садомавым Н.А. і Труханам С.В. для кіраўнікоў арганізацый вытворчай сферы Горацкага раёна праведзены аднадзённы навучальны курс па пытаннях рэалізацыі заканадаўства аб працы і ахове працы.

Кіраўнікам арганізацый была даведзена інфармацыя па асноўных пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы. Таксама Садомавым Н.А. да ведама ўдзельнікаў курсаў даведзена новая рэдакцыя Правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

На навучальным курсе прысутнічала 28 кіраўнікоў арганізацый раёна.

На пастаўленыя пытанні дадзены вычарпальныя адказы.