Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Курсы павышэння кваліфікацыі ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ануфрыеў С.У. прыняў удзел у рабоце курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, якія праходзілі ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце, дзе прысутнічалі намеснікі старшынь гаррайвыканкамаў Віцебскай вобласці і кіраўнікі адміністрацый раёнаў г. Віцебска.

Ануфрыеў С.В. азнаёміў удзельнікаў курсаў з інфармацыяй аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці, з выкарыстаннем мультымедыйных прыстасаванняў прадэманстраваў прысутным відэаролік аб вытворчым траўматызме, давёў інфармацыю аб змяненнях у Правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, аб тыповых прычынах няшчасных выпадкаў, аб адказнасці за парушэнне патрабаванняў па ахове працы, а таксама аб парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

  • Яндекс.Метрика